“Сваімі словамі”

21 чэрвеня 2021 года навучэнцы каледжа разам з выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Радаман Таццянай Мікалаеўнай наведалі тэлерадыёкампанію “Гомель”. Яны сталі ўдзельнікамі тэлевіктарыны “Сваімі словамі” на тэлеканале Беларусь 3”.

Гульцы каманд: навучэнец групы Пк-21 Ярмошын Сцяпан, навучэнка групы Пк-12 Нягрэй Кацярына, навучэнец групы Пк-31 Барун Руслан, навучэнка групы Пк-21 Міцура Дар’я.

Удзельнікі тэлевіктарыны адказвалі на цікавыя пытанні на веданне беларускай мовы, літаратуры, этнаграфіі, мастацтва. Пры гэтым яны праяўлялі не толькі свае веды, але і вытрымку, хуткую рэакцыю, рашучасць, уменне дзейнічаць камандай.

Вяла тэлевіктарыну Алена Трацэнка. У якасці эксперта выступіў пісьменнік і мовавед Святаслаў Крупенька.

 Падтрымлівалі каманды гледачы – навучэнцы групы Пк-12. 

Хочацца выказаць шчырыя словы падзякі гульцам і гледачам!

 

Вернуться назад