Літаратурна — музычная кампазіцыя “Зорка гарыць, і не вяне вянок”.

8 снежня 2021 года ў чытальнай зале бібліятэкі каледжа прайшла літаратурна — музычная кампазіцыя, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча “Зорка гарыць, і не вяне вянок”. Мерапрыемства падрыхтавалі і правялі супрацоўнікі бібліятэкі і выкладчык беларускай мовы і літаратуры Радаман Таццяна Мікалаеўна. У кожнай літаратуры ёсць паэты і пісьменнікі, якімі ганарацца іх нашчадкі. У беларускай літаратуры такімі былі Янка Купала, Якуб Колас і Максім Багдановіч.
Максім Багдановіч — паэт, казачнік, перакладчык, этнограф, літаратурны крытык, гісторык, наш нацыянальны геній, зорка якога загарэлася на літаратурным небасхіле 130 гадоў назад і ярка свеціць і сёння.
9 снежня гэтага года ўсе людзі, хто даражыць родным словам, хто ганарыцца нашымі землякамі, хто ведае наша мінулае, хто верыць у будучае Беларусі, будуць адзначаць юбілейны дзень нараджэння Максіма Багдановіча. За кароткі жыццёвы шлях М. Багдановіч паспеў напісаць “Вянок”, споведзь сваёй душы. Кветкі, трапятліва сабраныя аўтарам для “Вянка”, не завялі, а, наадварот, вабяць, прыцягваюць да сябе ўсё больш і больш чытачоў. Максіма Багдановіча часта называюць зоркай беларускай паэзіі. Яго параўноўваюць з метэарытам, які, згараючы, асвятляе ўсё вакол сябе. “Надтрэснутае сэрца” яго да канца заставалася мужным, гераічным, бо паэт бясконца верыў у народ і родны край. Паэзія вялікага чалавека сагравае і сённяшняе наша жыццё. М. Багдановіч быў не толькі паэтам, але і празаікам, публіцыстам, літаратуразнаўцам. Празаічныя творы яго на рускай і беларускай мовах увайшлі ў зборнікі, што выйшлі ўжо без паэта.

 

Вернуться назад